Скуль з’явілася вёска Нерастовічы?



Ніколі на Слонімшчыне не было вёскі Нерастовічы. З другой паловы XIX стагоддзя да сённяшніх дзён вядома на Слонімшчыне вёска Нараставічы. На ўсіх дакументах, мапах, у кнігах і даведніках  ёсць вёска Нараставічы. Але скуль з’явіліся Нерастовічы? Не верыце?

Дык вось пра такую вёску вам распавядае прыдарожны ўказальнік, дзе белым па сіняму напісана “Нерастовічы”. Ён стаіць пры шашы, калі ехаць з вёскі Васілевічы ў вёску Ганькі.

Дарэчы, памылак на прыдарожных шыльдах у Слонімскім раёне хапае. Замест вёскі Жыровічы напісана Жыровіцы, замест Альбярцін напісана Альберцін і г.д. Падобных памылак на прыдарожных знаках хапае і ў іншых раёнах Гарадзеншчыны.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара