Славамір Адамовіч: Трэба біць ва ўсе званы!



Паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч распавядае пра “справу “Белага легіёна”.

Як ужо паведамлялася, паводле інфармацыі закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», з СІЗА КДБ адпушчаныя яшчэ двое фігурантаў справы аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў».

Славамір Адамовіч: Як мне падаецца, ніякай справы наогул няма, а ёсць спроба „пашыць” такую справу паводле ранейшых сцэнароў. Я ні ў якім разе не згушчаю фарбы, але для людзей, якія здольны аналізаваць тое, што адбываецца, усё відавочна. Бачна, што ўлада не спыніцца ні перад чым. Але сёння з нагоды затрымання патрыётаў трэба біць ва ўсе магчымыя званы.

РР: Якія перспектывы гэтай справы?

Славамір Адамовіч: Большасць фігурантаў могуць выпусціць, але, думаю, найбольш дасведчаных, падрыхтаваных і ідэйна, і фізічна будуць трымаць у ізалятары надалей і „шыць” справу. Усім нам у гэтай сітуацыі трэба аб’яднацца, каб перамагчы.

РР: Ці выпадкова, што ўсе гэтыя падзеі адбыліся перад сустрэчай з Пуціным?

Славамір Адамовіч: Я – не варажбіт, але відавочна, што рэжым удала выкарыстоўвае на сваю карысць тыя ці іншыя сітуацыі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя