Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці бізнесмена ў Наваградку



Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці бізнесмена ў Наваградку, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ведамства Юлія Ганчарова.

Паводле яе слоў, 47-гадовы мужчына быў знойдзены 1 студзеня ў сваёй кватэры ў Наваградку без прыкмет жыцця.

„У цяперашні час Наваградскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка, — сказала Ганчарова. — Па факце смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Прыкмет, якія паказваюць на крымінальны характар смерці, цяпер час не бачыцца”.

Паводле інфармацыі газеты „Наша ніва”, гаворка ідзе пра бізнесмена Сяргея Коваля. Ён вядомы тым, што пабудаваў недалёка ад Наваградка, на хутары Літоўка, дом-музей у стылі фэнтэзі. Наведаць сядзібу можна было бясплатна і ў любы час сутак.

Восенню мінулага года Коваль паведаміў, што музей зачынены з-за мноства скаргаў ад людзей, якія былі незадаволеныя знешнім выглядам сядзібы.

Незадоўга да гэтага ў сядзібе быў затрыманы сябар Коваля Дзмітрый Бондар — самаабвешчаны святар, які аб’явіў сябе біскупам свету.