Следчы вярнуў асабістыя рэчы Вітольда Ашурка



Крымінальная справа да гэтага часу не распачатая, паведаміў БелаПАН брат загінулага Андрэй Ашурак. Сярод атрыманых рэчаў, паводле яго слоў, не было дзённіка, пра які брат неаднаразова ўспамінаў у лістах і часам цытаваў адтуль фрагменты. У СК у Магілёве аддалі сотні лістоў, якія Вітольд Ашурак атрымліваў падчас зняволення і прывёз з сабой у калонію па этапе. 18 студзеня суд Лідскага раёна прызнаў Вітальда Ашурка вінаватым у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і нападзе на міліцыянера падчас акцыі пратэсту ў раённым цэнтры 9 жніўня 2020 года. Яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітык быў прызнаны палітвязнем. Адбываць пакаранне яго накіравалі ў калонію № 17 Шклова. Пра смерць Вітольда Ашурка паведамілі ўвечары 21 мая. Папярэдняй прычынай смерці назвалі спыненне сэрца. Вітольда Ашурка пахавалі 26 мая на гарадскіх могілках у Бярозаўцы (Лідскі раён, Гродзенская вобласць). Развітацца з ім прыйшлі сотні жыхароў Бярозаўкі і Ліды, прыехалі актывісты з Мінска, Гродна, Магілёва, Баранавічаў, Навагрудка, Горак.

Беларускае Радыё Рацыя.