Слонімскаму ўрачу-рэнтгенолагу 90 гадоў, а ён яшчэ працуе



У пятніцу, 5 ліпеня, слонімцы павіншавалі з 90-годдзем аднаго са старэйшых беларускіх дактароў са Слоніма Івана Сямёнавіча Налівайку.

Роднай медыцыне Іван Сямёнавіч аддаў 62 гады, з іх – 56 адпрацаваў у Слонімскай ЦРБ. І працягвае працаваць, бо просяць калегі па рабоце і слонімцы. Хаця Іван Сямёнавіч ужо даўно хоча пайсці на заслужаны адпачынак.

У 1966 годзе Іван Налівайка скончыў Гарадзенскі медінстытут. З той пары не здымае белы медыцынскі халат. Яго паважаюць і ведаюць усе слонімцы, а таксама людзі з іншых суседніх раёнаў. Гэта адзін з вопытных у Беларусі ўрачоў-рэнтгенолагаў. Ён шмат разоў узнагароджваўся граматамі, дыпломамі, медалямі. Вось каму трэба даваць дзяржаўныя прэміі, вялікія званні і ордэны за заслугі перад сваім народам і дзяржавай.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота Slonves.by