Слонімская маршрутка з пасажырамі пакінула Карэлічы



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Павел Севасцьян на маршрутцы ехалі ў Менск. Са Слоніма ім выехаць удалося спакойна, так, як адзін з сяброў згуртавання Іван Бедка быў затрыманы ў Слоніме. Падчас руху па трасе Баранавічы – Менск маршрутку спынілі на тэрыторыі Карэліцкага раёна супрацоўнікі Карэліцкай ДАІ, а пасля праверкі дакументаў, накіравалі ў Карэлічы. Там маршрутку з пасажырамі пратрымалі некалькі гадзін і адпусцілі.

Цяпер маршрутка з усімі пасажырамі, якая раніцай выехала на Менск, пад’язджае да сталіцы. Разам з усімі пасажырамі ў Менск даехалі і грамадскія актывісты Алесь Масюк з Паўлам Севасцьянам.

Слонімца Івана Бедку ў 12 гадзін 15 хвілін выпусцілі са Слонімскага РАУС.

Беларускае Радыё Рацыя