Слонімская раёнка прагнулася перад памочнікам прэзідэнта



Слонім наведаў памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Гарадзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч і правёў асабісты прыём слонімцаў. Найперш гэту сустрэчу асвяціла слонімская раённая газета “Слонімскі веснік”.

Праўда, пра тое, што ў памочніка прэзідэнта на прыёме пабывалі і людзі з пытаннямі і крыўдамі ў адрас супрацоўнікаў Слонімскага РАУС, якія груба адносяцца да выканання сваіх абавязкаў, – ані слова. Не згадала раёнка і пра Алеся Масюка, які наведаў памочніка з пытаннем пра фальсіфікацыю выбараў у мясцовыя Саветы і прывёў канкрэтныя прыклады, але ніхто на скаргі былога кандыдата ў дэпутаты не адрэгаваў. Так як і сам памочнік прэзідэнта.

Затое “Слонімскі веснік” прагнуўся перад Іванам Лаўрыновічам. І слова Памочнік, як і само слова Прэзідэнт, напісаў з вялікай літары.І, сапраўды, чым Памочнік горшы за Прэзідэнта?..

Беларускае Радыё Рацыя