Слонімскіх БРСМаўцаў палівалі халоднай пенай
Слонімскія БРСМаўцы ў гарадскім парку Cлоніма адзначылі свой дзень нараджэння пад халоднай пенай.
Мерапрыемства так і называлася “Пенная вечарынка”.
У 20 гадзін вечара падчас танцаў маладых хлопцаў і дзяўчат пачалі са сцэны паліваць халоднай пенай. Спачатку ўсім гэта падабалася, а потым моладзь пачала замярзаць і калаціцца ад холаду.
“Няўжо падобную вечарыну нельга было наладзіць летам, калі стаяла стражэнная гарачыня”, – казалі хлопцы і дзяўчаты адзін аднаму.
[Not a valid template]
Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота gs.by
