Слонімскія незалежныя назіральнікі напісалі скаргу ў камісію



Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Павел Севасцьян напісаў скаргу ў Слонімскую раённую выбарчую камісію пра парушэнне выбарчага заканадаўства на Шасэйным выбарчым участку № 8, дзе ён і Георгій Раманоўскі 5 і 6 жніўня наглядалі за ходам датэрміновых выбараў.

Пасля назірання, як сказаў Павел Севасцьян, стала вядома, што на гэтым участку для галасавання было завышэнне яўкі выбарцаў на 16 чалавек.

На заўвагу аднаго з назіральнікаў, чаму так атрымліваецца і лічбы назіральнікаў адрозніваюцца ад лічбы пратакола, старшыня і сябры камісіі сказалі, што ў «іх усё правільна, гэта вы лічыце кепска».

«Таму, гэтая тэндэнцыя завышэння яўкі, напэўна, будзе працягвацца і далей, улічваючы што нас, незалежных назіральнікаў, ужо на ўчастак участковая камісія па так званай пастанове №115 ЦВК ад 22.07.2020, абмежавала ў назіранні, і да канца выбараў фактычна пазбавілі незалежных назіральнікаў акрэдытацыі і права назіраць за галасаваннем», – сказаў Павел Севасцьян са Слоніма.

Беларускае Радыё Рацыя