Слонімскія тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі



Telegram-каналы «Слоним для жизни» і «Доска Поzоrа Слоним» прызнаныя экстрэмісцкімі. Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

Пракуратура Слонімскага раёна прааналізавала ў гэтых тэлеграм-каналах паведамленні і прыйшла да высновы, што Telegram-каналы «Слоним для жизни» і «Доска Поzоrа Слоним»  утрымліваюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, насіллю ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, каментарыі з абразамі на адрас праваахоўных органаў і дзяржслужачых.

Супрацоўнікі пракуратуры Слонімскага раёна звярнуліся ў суд з заявай аб прызнанні тэлеграм-каналаў экстрэмісцкімі. Суд задаволіў заяву пракуратуры Слонімскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя