Слонімскія журналісты ачысцілі гарадскую крыніцу



Некалькі слонімскіх журналістаў, якія працуюць у розных СМІ Слонімшчыны прынялі ўдзел у акцыі “Зробім!”. У суботу, 21 красавіка, яны ачысцілі ад смецця і ламачча гарадскую крыніцу, якая знаходзіцца на праспекце Незалежнасці ў Слоніме. Па словах арганізатара акцыі Вольгі Шынкевіч, падобную акцыю журналісты праводзяць ужо некалькі гадоў запар. “За год гарадская крыніца, з якой людзі заўсёды чэрпаюць галодную і чыстую ваду, моцна забруджваецца, таму нам тут працы хапае. Праўда, невядомыя асобны знішчылі лаўку калі крыніцы, шмат  накідана рознага смецця, пустых бутэлек. Хацелася б, каб гэта прыгожае месца ў густанаселеным раёне нашага горада, заставалася чыстым і прыгожым”, — адзначыла Вольга Шынкевіч.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара