Слонімскую сінагогу купіла пісьменніца Рыўз



Слонімскую сінагогу 1642 года купіла малавядомая пісьменніца з Менску Ілона Караваева, якая мае літаратурны псеўданім Іаана Рыўз.

Ілона Караваева – артыстка, музыкант і пісьменніца, сябра Саюза музычных дзеячаў Беларусі.  Апошнім часам жанчына піша казкі. Казкі Іааны Рыўз на ангельскай мове “The tales  of the lost forest“ прынеслі ёй званне лаўрэата ў намінацыіі “ChildrenLiterature” міжнароднага конкурсу ECG (Лондан) у 2018 годзе.

Час пакажа, што зможа ажыццявіць са старым архітэктурным помнікам Слоніма пісьменніца з Менску.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя