Слонімцам у правядзенні пікетаў адмоўлена



У Слоніме 17 і 18 кастрычніка планавалася правядзенне двух пікетаў. На дазвол правядзенне пікетаў была пададзена заяўка ад сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

Па словах сяброў згуртавання, мэта пікетаў у Слоніме была адна: выказаць пратэст супраць парушэнне правоў чалавека, супраць пераследу мірных грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і за вызваленне палітвязняў, а таксама за правядзенне новых чэсных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.

І вось на заяўку слонімцаў прыйшоў адказ за подпісам намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч, што ў пікетах адмоўлена.

Дарэчы, за апошнія 20 гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл праводзіць ніводнага мерапрыемства, а заўсёды знаходзіў прычыны, каб адмовіць.

Беларускае Радыё Рацыя