Слонімцаў будуць судзіць у шыкоўным будынку



Калі ўязджаеш з боку Зэльвы ў Слонім, дык здалёк кідаецца ў вочы вялікі гмах, дзе яшчэ працуюць будаўнікі. Людзі пытаюцца, а што гэта побач з шыкоўным будынкам міліцыі ў Слоніме на Брэсцкай вуліцы будуецца? Аказваецца, што гэта ўзводзіцца будынак для суда Слонімскага раёна.Так-так, суда Слонімскага раёна, а не будынак Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Такога гмаху, магчыма, не мае аніводзін суд у Беларусі. Будынак сёлета павінен быць здадзены ў эксплуатацыю.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Будаўніцтва яго пачалося ў снежні 2011 года. Ужо тады рыхтавалася пляцоўка, гудзела тэхніка. А ў 2012 годзе будаўнікі заклалі першыя цэглы. У 2012 годзе на будаўніцтва было выдаткавана 300 мільёнаў рублёў. А ў цэлым тады аб’ект ацэньваўся на суму 21 мільярд беларускіх рублёў. Але ж цяжка сказаць сёння, ці хапіла гэтых мільярдаў на такі вялікі аб’ект. Тым не менш, будаўніцтва ўжо выйшла на фінішную прамую. Праўда, чыноўнікі са Слонімскага райвыканкама вырашылі, што для суда гэта ўсё ж занадта вялікае памяшканне, таму туды, магчыма, заселяць яшчэ і ваенкамат.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

[manual_related_posts]