Слонімцаў судзяць за збор подпісаў



Сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктара Марчыка, Алеся Масюка і Міхася Сашко пачалі судзіць у судзе Слонімскага раёна.

Віктара Марчыка і Алеся Масюка судзіць суддзя Аляксандр Ярмолік, а Міхася Сашко судзіць Наталля Радзівонік. Слонімцаў судзяць за тое, што яны збіралі подпісы за адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семянякі. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным мітынгу і пікетаванні па артыкуле 23.34 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных парушэннях.

На першым пасяджэнні хлопцы папрасілі час для пошукаў адваката. Іх просьбу суддзі задаволілі. Наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 9 і 14 верасня. 9 верасня ў 10 гадзін будуць судзіць Міхася Сошко, а 14 верасня ў 10 і 14 гадзін адбудзецца суд над Віктарам Марчыкам і Алесям Масюком.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім