Слонімцу вярнулі аўтамабіль з гербам “Пагоня”



Сёлета напачатку красавіка ў 31-гадовага слонімца супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі чырвоны аўтамабіль з “Пагоняй”. Ды не проста канфіскавалі, але і яго кіроўцу далі 7 сутак. Тым больш, што кіроўца не парушаў правілы дарожнага руху.

Аднак Гарадзенскі абласны суд адмяніў пункт аб канфіскацыі аўтамабіля і вярнуў яго ўладальніку. Але паўстае пытанне: за што першы суд ліквідаваў аўтамабіль? Бо артыкул 24.23, па якім судзілі жыхара Слоніма, не прадугледжвае пакарання ў выглядзе канфіскацыі прылады здзяйснення правапарушэння. І што гэта ў нас за суд, дзе кожны суддзя судзіць у нас, як яму ўздумаецца?..

Беларускае Радыё Рацыя   

[manual_related_posts]