Слонімцы незадаволеныя капітальным рамонтам



У Слоніме, пасля капітальнага рамонту дома №27 на вуліцы Крайняга, людзі выказалі сваё незадавальнне гэтым рамонтам. Яны паказалі ўсім работнікам мясцовага ЖКГ і супрацоўнікам Слонімскага райвыканкама недахопы пасля капрамонту. Але людзей слонімскія вертыкальшчыкі не паслухалі. Тады жыхары дома напісалі ліст у Менск да спадарыні Качанавай, каб тая прыехала і сама паглядзела, як у Слоніме робяць капітальныя рамонты.

Замест Качанавай у Слонім прыехаў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыянальным развіцці Віктар Лісковіч, а таксама начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі міністэрства ЖКГ Андрэй Рамашка, якія пачалі разбірацца ў гэтым канфлікце. І, выявілася, што слонімцы маюць рацыю. Бо капітальны рамонт дома быў зроблены абы як.

Беларускае Радыё Рацыя