Слонімцы перад дыктоўкай зачыталі ліст Паўла Севярынца



Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у нядзелю, 21 лютага, пісалі дыктоўку на словы Уладзіміра Арлова “Незалежнасць – гэта…”. Дыктоўку чытаў Уладзімір Літвін.

Перад дыктоўкай слонімцы зачыталі ліст з-за кратаў Паўла Севярынца, які ён напісаў кіраўніку слонімскай суполкі БХД Івану Бедку і пажадаў усім здароўя і перамог.

Пасля дыктоўкі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл абмеркавалі свае планы на сакавік, а таксама кожны выказаў уласныя думкі пра сённяшнюю сітуацыю ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]