Слонімцы развіталіся з Леанідам і Тамарай Богданамі



У сераду, 3 траўня, у Слоніме адбылося развітанне з беларускім скульптарам і мастаком Леанідам Богданам і яго жонкай Тамарай, якія былі забітыя родным унукам у апошні дзень красавіка.

Развітанне адбылося ў Свята-Троіцкім саборы. Сотні слонімцаў і людзей з іншых гарадоў прыйшлі і прыехалі правесці ў апошні дзень гэтых вядомых у Слоніме людзей. Пахавалі іх на слонімскіх гарадскіх могілках.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім