Слонімцы шукаюць месца і грошы для Льва Сапегі
Слонімскі раённы выканаўчы камітэт сумесна з раённай газетай “Слонімскі веснік” аб’явіў інтэрактыўнае грамадскае абмеркаванне для вывучэння думкі слонімцаў пра магчымае месца ўстаноўкі ў Слоніме помніка былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу (1557-1633). Большасць слонімцаў прапаноўвае паставіць помнік у цэнтры горада, у скверыку насупраць Слонімскага драмтэатра.
У стварэнні помніка і яго ўстаноўцы могуць прыняць удзел не толькі жыхары Слонімшчыны, але і ўсёй Беларусі, пералічыўшы любую суму грошай на помнік Льву Сапегу:
УНП 590374643
бл. сч. 3135054410186
ЦБУ № 422 ОАО «АСБ Беларусбанк» у г.Слоніме вул.Чарняхоўскага, д.3
код банка 152101689
УНП банка 500054844
Нагадаем, што пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага Княства Літоўскага.
У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва.
Леў Сапега ўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім