Слонімцы супраць алкаголю і тытуню



Актывісты слонімскай суполкі БХД сумесна з іншымі сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл завяршылі акцыю “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю і тытуню”. Падчас правядзення акцыі на тэрыторыі Слонімшчыны грамадскія актывісты сабралі больш за 1.500 подпісаў пад зваротам да работнікаў Слонімскага райвыканкама. У звароце слонімцы патрабуюць забараніць продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21 года, забараніць продаж алкаголю на тэрыторыі Слонімскага раёна з 22 гадзін да 11.00, забараніць продаж пладова-ягадных вінаў, скараціць колькасць тытунёвых кіёскаў “Табак” і перанясці іх за рысу горада, поўнасцю забараніць рэкламу алкаголю і тытуню і г.д.

У аўторак, 2 верасня, сябры БХД Іван Бедка і Алесь Масюк аднеслі подпісы ў Слонімскі райвыканкам. Цяпер слонімцы спадзяюцца, што вертыкальшчыкі сур’ёзна аднясуцца да іх патрабаванняў.

2

3

4

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара