Слонімцы ўшанавалі Івана Шэгу



Слонімскаму доктару і грамадскаму дзеячу, заснавальніку недзяржаўнай установы “Шэгамедкансульт”, каардынатару Слонімскага грамадскага цэнтра, былому дэпутату Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 2003-2007 гадоў Івану Шэгу 25 сакавіка споўнілася б 66 гадоў з дня нараджэння. Яго не стала восенню 2016 года.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл у дзень яго нараджэння наведалі магілу Івана Шэгі на слонімскіх гарадскіх могілках і ўсклалі кветкі. Павел Севасцьян нагадаў, што ў апошнія дваццаць гадоў Іван Шэга актыўна займаўся палітыкай, з’яўляўся сябрам Сойма партыі БНР, яго хваляваў лёс Беларусі і свайго народа. Уласныя разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў і змясціў у сваёй кнізе “Пра краіну і пра нас”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім