Слонімцы выступаюць супраць расейскай агрэсіі Украіны



Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл выступае супраць агрэсіі Расеяй Украіны — брацкай і суседняй нашай краіны. Слонімцы выступаюць таксама супраць удзелу беларускай арміі на баку агрэсара – Расеі.

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл асуджаюць сённяшнюю беларускую ўладу за тое, што яна, пад выглядам вайсковых вучэнняў, дазволіла сканцэнтрыраваць сотні ваеннай расейскай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, скуль таксама адбыўся напад на Украіну. Слонімцы катэгарычна заяўляюць: “Не – вайне! Не – насіллю! Не – фашысцкаму расейскаму рэжыму!”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]