Слуцкі збройны чын – важны гістарычны ўрок



Слуцкі збройны чын не толькі натхняльны прыклад, асабліва для моладзі, такі ўзор, але і вельмі важны гістарычны ўрок.

„Шкада, што беларусы мала пра гэта ведаюць”, кажа кандыдат гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча, непасрэдны даследчык Слуцкага збройнага чыну Ніна Стужынская:

–  Гэта падзея – вельмі важны этап на шляху Беларусі да дзяржаўнасці і незалежнасці. Як сёння сказала б моладзь, гэта добраўпарадкаваная сімпатычная падзея з усіх бакоў, і палітычных праграмах, і мэтах, і тактыкі.

Паводле Ніны Стужынскай, лёс удзельнікаў паўстання і іх сем’яў склаўся трагічна. Выжылі толькі тыя, хто застаўся на Захадзе:

–  Самае страшнае – гэта было расчараванне, што не спраўдзіліся планы, мары. А так яны па-сутнасці падзялілі лёс увогуле беларускага народа. І іх у асноўным бралі ўжо ў трыццатыя гады.

У 37-38 годзе ўдзельнікі Слуцкага паўстання падзялілі лёс усяго народа. У Беларусі дэмакратычная супольнасць адзначае Дзень Слуцкага збройнага чыну 27 лістапада.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя