Смаргонскі праваабаронца звярнуўся ў Камітэт ААН



Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з паведамленнем, у якім просіць праверыць адпаведнасць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» Міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Падставай для звароту ў міжнародны орган паслужылі дзеянні дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь, якія патрабуюць ад праваабаронцы выплаты збору паводле Дэкрэта Прэзідэнта №3. Скарга была накіраваная ў ААН пасля таго, як Алесь Дзергачоў вычарпаў усе даступныя сродкі прававой абароны ў Беларусі.

Паводле spring96.org