Смяротнае пакаранне: дзікунства ці справядлівасць?



«Смяротнае пакаранне: дзікунства ці справядлівасць?» — дыскусія пад такой назвай пройдзе ў Берасці. Ганаровым госцем мерапрыемства будзе праваабаронца і экс-палітвязень Алесь Бяляцкі, а пройдзе яна на офісе «Агенцтва «PROPUS». Падрабязней кажа кіраўнік установы Яўген Скрабутан:

— Апошнім часам усё больш увагі звяртаецца на праблему смяротнага пакарання і ўсё больш такіх прысудаў выносіцца беларускімі судамі. Хоць я не сказаў бы, што іх вельмі шмат, але гэтыя прысуды дастаткова гучныя. Напрыклад грамадства часам перажывае з-за таго, наколькі гэтыя прысуды былі апраўданыя.

Для таго каб прыняць удзел у мерапрыемстве патрэбна прайсці рэгістрацыю. Пачатак 2 сакавіка, а 18.30 па адрасе вул. Пушкінская, 16/1, пакой 604а. Уваход вольны.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце