Смяротнае пакаранне: за і супраць



Пераважная большасць апытаных жыхароў Бярозаўшчыны выказалася за захаванне смяротнага пакарання. Яны лічаць, што забойцам няма месца ў грамадстве нават у ролі пажыццёва ізаляванага. На іх думку,  пазбегнуць судовых памылак можна боьш узмоцненым кантролем  за праваахоўнымі і судовымі органамі:

– Есць такія садысты, іх не толькі пакараць смерцю, іх расчляніць на 5-10 частак трэба, каб яго не было на гэтым свеце сярод нармальных людзей!

– Калі нягоднік заслугоўвае, яму няма чаго жыць сярод людзей.

– Трэба плаціць за свае ўчынкі тым жа.

– Чаму ён павінен жыць? Я – за смяротнае пакаранне.

– Навошта падаткаплацельшчыкам утрымліваць нейкага забойцу.

У прыхільнікаў адмены смяротнага прысуду не менш важкія аргументы:

– Усё ж такі вельмі шмат судовых памылак у нас. А тут справа ідзе пра жыццё чалавека. Назад яго не вернеш. Таму я – супраць смяротнай кары.

– Няхай ён лепш пакутуе да канца сваіх дзён. Пажыццёвае магчыма яшчэ страшней, чым смяротнае пакаранне.

Паводле праваабаронцы Сяржука Русецкага, нельга вінаваціць людзей за крыважэрнасць. Прычынай таму – скіраванасць дзяржавы ў бок захавання смяротнага пакарання, калі сам Аляксандр Лукашэнка за 20 год не адмяніў ніводнага смяротнага прысуду.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

[manual_related_posts]