Смяротнік падарваў сябе ў маўзалеі



Смяротнік падарваў сябе ў маўзалеі аяталы Хамейні ў сталіцы Ірану Тэгеране. Пры тым некалькі чалавек было паранена, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Tasnim. У маўзалеі таксама была страляніна.

Адказнасць за двайны тэракт узяла на сябе групоўка „Ісламская дзяржава”. Пра гэта паведамляе агентцтва Fars.

Усяго дзве групы тэрарыстаў напалі з раніцы 7 чэрвеня на будынак парламенту і маўзалей імама. Яны стралялі з аўтаматаў. У парламенце забіты адзін ахоўнік, паранена 8 чалавек. Пры нападзе на маўзалей пацярпела 5 чалавек. У парламенце тэрарыст з выбухоўкай быў затрыманы.

Паведамляецца, што затрыманы ў маўзалеі тэрарыст скончыў самагубствам, прыняўшы атрутны цыянід.

Беларускае Радыё Рацыя