“Снежныя забавы” пад салдацкую кашу



На набярэжнай канала Агінскага ў Слоніме адбылося гарадское свята “Снежныя забавы”. Надвор’е было сонечнае і ціхае, таму найбольш цікава забаўлялася дзецям і іх бацькам.

Дзеці і дарослыя прымалі ўдзел у розных зімовых конкурсах, былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую снежную скульптуру. Але найбольш усім спадабалася салдацкая каша, якой бясплатна частавалі вайскоўцы Слонімскай 11-й механізаванай брыгады.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.