Сотні чалавек прыйшлі развітацца з Мікітам Крыўцовым



Удзельніка акцый пратэсту, якога не маглі знайсці дзесяць дзён, пахавалі ў Маладэчне.

Развітанне з Мікітам Крыўцовым пачалося ў 12.30 у рытуальнай залі на вуліцы Купалы. Акрамя родных і знаёмых загінулага, на развітанне прыйшлі ўдзельнікі фанацкага руху з Маладэчна, а таксама з іншых гарадоў, у тым ліку з Берасця, Барысава і Менску. У выніку сабралася некалькі соцень чалавек.

Знаёмыя загінулага расказваюць, што бачылі яго 10 жніўня на месцы акцый пратэсту ў Менску. Мікіта знік 12 жніўня пасля таго, як паехаў на працу пад Менскам. 22 жніўня яго цела знайшлі павешаным у лясной паласе ў межах Менска. Паводле Следчага камітэту, на целе не было слядоў крымінальнага характару.

“Мы не верым у тое, што Мікіта зрабіў гэта сам. Не магло яго цела столькі часу знаходзіцца ў пятлі ў парку Менску”, – сказаў журналістам адзін са знаёмых загінулага.

Паводле тэлеграм-канала „Свабоды”