Спецвыпуск газеты “Новы час” распаўсюдзілі ў Бярозе



Бярозаўскія праваабаронцы распаўсюдзілі спецвыпуск газеты “Новы час”. Ён прысвечаны адстойванню правоў на нармальнае для людзей экалагічнае асяроддзе і права людзей на мірныя сходы, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Раздавалі на вуліцах Бярозы. Як звычайна, некаторыя людзі бралі, некаторыя з задавальненнем, нямала людзей адмаўлялася. Як правіла, вайскоўцы ў форме адразу адмаўляюцца. Не хочуць, каб нават нехта бачыў, што яны нешта бралі.

Паводле Сержука Русецкага, некаторыя адмаўляліся браць менавіта з-за беларускай мовы, хаця казалі, што яны беларусы. А тыя, хто атрымаў, змогуць палепшыць свае гістарычныя веды: на першай старонцы вялікі артыкул Сяргея Пульшы пра славутую бітву нашых продкаў пад Воршай 8 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя