Спіс так званых экстрэмісцкіх фармаванняў папаўняецца
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала экстрэмісцкімі фармаваннямі Фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) і гомельскае рэгіянальнае выданне „Флагшток”. Пералік фарміраванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе.
Беларускі фонд спартовай салідарнасці ўтварыўся ў 2020 годзе дзякуючы намаганням атлетаў, у тым ліку алімпійскіх і сусветных чэмпіёнаў, прызёраў, якія выступілі за свабодныя дэмакратычныя выбары і супраць гвалту. За час сваёй дзейнасці БФСС падаў некалькі пазоваў і прашэнняў у міжнародныя арганізацыі з просьбай разабрацца з палітызацыяй спорту афіцыйнымі органамі Рэспублікі Беларусь.
Сайт «Флагшток» неаднаразова падвяргаўся пераследу і блакаванням за незалежнае асвятленне пратэстаў у краіне. Выданне трапіла ў спіс найбольш рэпрэсаваных, але не спыніла сваёй дзейнасці. Гэта пятае беларускае выданне, названае ўладамі экстрэмісцкім фарміраваннем. Да гэтага былі «Белсат», БелаПАН, Радыё Свабода і «Наша Ніва».
Беларускае Радыё Рацыя
