“Спораўскі сенакос 2017” збірае лепшых касцоў



Берасцейскія экалагічныя і прыродаахоўчыя арганізацыі запрашаюць прыняць удзел у “Спораўскіх сенакосах 2017”. Экалагічны фэст з адпаведнай назвай мае адбыцца ў вёсцы Высокае што на Бярозаўшчыне.

Падрабязней кажа начальнік арганізацыйнай і кадравай работы Берасейскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мычко:

– Ствараюцца каманды, куды ўваходзяць маладыя людзі, якія будуць касіць, спаборнічая паміж сабой. Пройдуць такасама адзіночныя спаборніцтвы. Затым арганізуем футбол на балоце. Спадзяемся, будзе відовішчна. Маладыя людзі выходзяць на поле і пачынаюць у гэтай балотнай жыжцы гуляць у футбол – падаюць, качаюцца, забіваюць галы, воклічы заўзятараў. Пераможцам уручым каштоўныя прызы.

Праект «Спораўскія сенакосы» рэалізуецца з дапамогай Праграмы развіцця ПРААН і пры падтрымцы мясцовых уладаў. Даты правядзення фестываля 11-12 жніўня. За інфармацыяй і ўмовамі ўдзела можна сачыць на адмысловай старонцы ў фэйсбук.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.