Справа гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына накіраваная ў суд



Справа гарадзенскага журналіста-расследвальніка Дзяніса Івашына накіраваная суд.

Пра гэта ў нашым эфіры распавяла жонка вязня Вольга Івашына. Адносна суда яна не мае ілюзій, але кажа, што родныя чакаюць хоць нейкіх зменаў у сітуацыі:

-Ілюзіяў няма. Рашэнні ўжо даўно напісаныя. Мы проста чакаем хоць нейкіх зменаў, хоць чагосьці, бо 15 месяцаў нічога не адбываецца. Не ведаем, што будзе заўтра. Знаходзімся ў невядомасці. Хочацца, каб  хоць нечым гэта ўжо скончылася.

Днямі стала вядома, што родным палітычнага вязня Дзяніса Івашына чарговы раз адмовілі ў сустрэчы з ім.

Дзяніс Івашын – палітычны зняволены і журналіст. Яго падазраюць па двух крымінальных артыкулах: “Здрада дзяржаве” і “Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Ён адмовіўся пісаць Лукашэнку ліст аб памілаванні. Быў затрыманы 12 сакавіка 2021 года.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]