Справаздачна-выбарчы сход ТБМ у Лідзе



У Лідзе адбыўся справаздачна-выбарчы сход мясцовых арганізацый Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Прысутныя заслухалі справаздачы кіраўніцтва аб дзейнасці лідскіх суполак за мінулыя тры гады з часу апошняга сходу таварыства.

Новаабраны намеснік старшыні Лідскай раённай Рады ТБМ, кіраўнік Лідскай гарадской арганізацыі Станіслаў Суднік адзначыў, што за справаздачны перыяд дзейнасць Таварыства беларускай мовы на Лідчыне актывізавалася, а таксама прырасла новымі суполкамі і сябрамі арганізацыі.

Дзейнасць усіх арганізацый Таварыства беларускай мовы прызналі станоўчай, выбралі новае кіраўніцтва, выбралі дэлегатаў на з’езд ад усіх арганізацый. Нагадаю, што ў Лдіскім раёне зарэгістраваных арганізацый чатыры, то бок структура ТБМ на Лідчыне даволі разгалінаваная і яна пашыраецца.

Рэспубліканская справаздачна-выбарчая канферэнцыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбудзецца ў Менску 29 кастрычніка.

Лідчыну на ёй прадставяць 8 дэлегатаў.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]