Справу актывіста Аляксандра Меха разгледзяць паўторна
Грамадскага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха чакае паўторны разгляд судовай справы за непадпарадкаванне міліцыі. Калі супрацоўнікі ў масках брутальна затрымалі Меха і Дзмітрыя Чарніцкага на выхадзе з пад’езда.
Судзіць яго будзе суддзя Пятро Цімашэнка па новаскладзенаму 6-га кастрычніка пратаколу. Паводле сведчанняў міліцыянтаў, Мех замінаў затрымліваць Чарніцкага:
– Суд прызначаны на 19-га кастрычніка на 15:00. 19-га, бо 21-га ў Менску павінен адбыцца мітынг супраць эканамічнай палітыкі рэжыму. Гэта спосаб нейкім чынам мяне затрымаць. Усё можа скончыцца тым, што мне дадуць суткі.
Супрацоўнікі АМАПу наляцелі на Аляксандра Меха знянацку і жорстка збілі пасля таго, як ён зайшоў у кватэру Чарніцкага. Затым завезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе пратрымалі больш за 5 гадзін. Склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.
У судзе Мех быў апраўданы, але начальнік Кобрынскай міліцыі абскардзіў рашэнне суду. Касацыйная інстанцыя накіравала справу на новы разгляд іншаму суддзі.
Беларукае Радыё Рацыя
