Справу берасцейскіх заўзятараў спынілі
У судзе Маскоўскага раёну Берасця заслухалі супрацоўнікаў ДАІ у якасці сведкаў па “справе фанатаў”, якія ехалі на апазіцыйнае шэсце ў Менск. Па выніках паседжання, суддзя паверыў міліцыянтам, але не стаў караць абвінавачаных.
Кажа адзін з маладзёнаў Андрэй Кавальчук:
– Сёння ў нас быў суд за затрыманне 11 кастрычніка, калі мы ехалі ў Менску на шэсце нацыянальнага сцягу. Прыйшлі сведкі – супрацоўнікі міліцыі. Яна засведчылі, што мы нібыта брыдкасловілі. Суд не апраўдаў нас, але спыніў справу, то бок судзіць нас не будуць і штрафа не будзе.
Справу каментуе праваабаронца з Берасця, Уладзімір Вялічкін:
— У нашай краіне сведчанні сведкаў не ўлічваюцца, а дзейнічае прэзумпцыя даверу супрацоўнікам міліцыі. Калі міліцыянт сказаў, што яны хуліганы, суд іх зробіць хуліганамі. Іншыя справа, што тым хлопцам, якіх абвінавачваюць па гэтай справе трэба самім вызначыцца: ці то яны дробныя хуліганы, ці яны ўсё ж маюць нейкую грамадзянскую пазіцыі і ехалі ў Менск менавіта для таго, каб гэтую грамадзянскую пазіцыю прадэманстраваць.
Суд не выказаў сумневу ў сведчаннях супрацоўнікаў ДАІ і прызнаў наяўнасць «нецэнзурнай лаянкі», але адначасова гэтае правапарушэнне суддзя палічыў «не істотным» і спыніў справу. Хто адкажа за «адседжаныя» двое сутак у ІЧУ пакуль невядома, але мы збіраемся даказваць сваю рацыю, — кажа Андрэй Кавальчук.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
