Справу супраць Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў суд



Справу супраць Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў суд. Ім імкрымінуюць нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры.

Згодна з матэрыяламі справы, Скурко і Марціновіч, з’яўляючыся службовымі асобамі выдавецкага прадпрыемства, з траўня 2017 года па чэрвень 2021 года ў кватэры, якая належыць Скурко, ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць.  

„Пры гэтым абвінавачаныя не заключылі дамовы, якія прадугледжваюць разлікі за жыллёва-камунальныя паслугі па тарыфах для юрыдычных асоб”, — паведамляе пракуратура. Шкоду, нанесеную „Менскэнерга” і  „Менскводаканалу” у памеры звыш 10 тысяч рублёў, Скурко і Марціновіч кампенсавалі ў поўным аб’ёме.

[manual_related_posts]