Справу за сцяг супраць актывіста Сахарука з Берасця спынілі



Ветэран-аўганец з Берасця атрымаў паведамленне з аддзела міліцыі Ленінскага раёна Берасця, што адміністрацыйная справа за падняты бел-чырвона-белы сцяг на афіцыйным мерапрыемстве 9 траўня супраць яго спынена.

Але гэтай справы наогул не павінна было быць, лічыць Аляксандр Сахарук:

Мяне незаконна затрымалі, незаконна суправадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Мая сям’я не ведала, дзе я, ніхто не паведаміў. На працы ў мяне таксама былі праблемы, я ледзь выбіў даведку з нашых органаў, на якія я таксама працую і плачу падаткі як грамадзянін. А мяне за наш гістарычны сцяг — у каталажку.

9 траўня Аляксандр Сахарук быў затрыманы ў Берасці, калі падчас шэсця ў гонар Дня Перамогі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. Больш за суткі ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання. Сцяг канфіскавалі, але пасля экспертызы вярнулі.

Беларускае Радыё Рацыя