Спынена рэзанансная справа БЧБ-гноміка



Рэзанансная справа гноміка з БЧБ-сцяжком спынена ў сувязі са сканчэннем тэрміну.

Суддзя Кастрычніцкага суда Гародні Валеры Шпак двойчы адпраўляў адміністрацыйную справу на дапрацоўку следчаму. Ён аб’явіў, што справа Юрыя Яраша, паводле адміністацыйнага артыкулу 23.34 (пікетаванне ў вакне), спынена па прычыне сканчэння тэрміну.

Праваабаронец Раман Юргель з Беларускага Хельсінкскага камітэту, які назіраў за працэсам, каментуе гэты рэдкі выпадак апошніх дзесяцігоддзяў:

– Прыйшло каля 30-ці чалавек. Усе канешне пляскалі ў далоні, былі задаволеныя такім рашэннем суддзі. У нашай рэчаіснасці толькі чытаем: калоніі, турмы, тэрміны. Тут хоць нейкая ёсць аддушына і нейкая добрая навіна.

Нагадаем, што пасля 9-га жніўня ў Беларусі паўстала цэлая сетка разнастайных антыбеларускіх ініцыятыў, якія былі падтрыманыя ўладамі: „Антывандал”, „Інфаспецназ”, „Нацыянальна-вызвольны рух”. Часта, менавіта па іх наводцы, міліцыя пачынае адміністрацыйныя і нават крымінальныя справы супраць беларусаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня