Спынілі справу супраць беларускіх кніжных выдавецтваў



Кнігароў падазравалі ва ўхіленні ад падаткаў у буйных памерах. Як паведаміў Свабодзе дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі, сёння ён наведаў Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў, дзе даведаўся пра спыненне справы. Яму вярнулі канфіскаваную тэхніку, рахункі выдавецтваў разблакавалі яшчэ ў пачатку чэрвеня. Не вярнулі пакуль кнігі, паколькі яшчэ няма вынікаў экспэртызы. Па справе кнігароў праходзілі выдавецтвы «Кнігазбор», «Янушкевіч», студыя «Адліга», Knihi.by.

Выдаўцы не выключалі вымушанага спынення дзейнасьці праз вычарпанасць унутраных рэсурсаў.

Беларускае Радыё Рацыя