Спёка пратрымаецца ўсю першую дэкаду жніўня



Дождж падчас навальніц будзе ліць, як звычайна, толькі на паўночным захадзе краіны ападкаў прагназуецца больш за сярэднія штогадовыя паказнікі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў кіраўнік аддзелу кароткатэрміновых прагнозаў надвор’я, неспрыяльных і небяспечных з’яваў Рэспубліканскага гідраметцэнтру Аляксандр Бяганскі:

– Сярэднедэкадная тэмпература чакаецца на 3-5 градусаў вышэй. У гэтую дэкаду прагназуецца максімальная колькасць дзён з тэмпературай вышэй 30 градусаў. Дажджы будуць суправаджацца грозамі, залевамі і моцным ветрам. Другая дэкада прагнузуецца з тэмпетатурным рэжымам блізкім да сваіх шматгадовых паказнікаў. Колькасць ападкаў прагназуецца звычайная для гэтага перыяду года.

У трэцяй дэкадзе тэмпература панізіцца, але будзе ў межах кліматычнай нормы.

Беларускае Радыё Рацыя