Стачкамавец Дзмітры Кудзілевіч распавёў, чаму быў вымушаны з’ехаць з краіны



Ён адным з першых уступіў у стачкам, яго выкрала КДБ, але ён уцёк ва Ўкраіну. Дзмітры апавёў нам пра рабочы рух Беларусі і палітыку дзяржавы:

„Палітыка дзяржавы – трымаць усіх у беднасці для таго, каб была магчымасць маніпуляваць. Людзі пабаяліся губляць працу. Тым не менш 6 з паловай тысяч падпісаліся, 140 чальцоў забастовачнага камітэта засталося. Гэта тыя, хто застаўся цвёрды ў сваіх намерах і перакананнях. Эканоміка ў нас не рыначная, людзі як правіла ўладкоўваюцца на працу раз і назаўжды. Таму страціць працу ў БеларусьКаліі – гэта трэба быць рашучым чалавекам”.

Цяпер Дзмітры знаходзіцца ў Польшчы ў Варшаве, прымае ўдзе ва ўсіх палітычных акцыях беларусаў.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя