Стала вядома, хто з чыноўнікаў Пінска абвінаваціў Кудранка ў паклёпе



Стала вядома, хто з чыноўнікаў Пінска абвінаваціў грамадскага актывіста Дзмітрыя Кудранка ў паклёпе. Паводле ягоных слоў, гэта кіраўнік спраў гарадскога выканкама Ігар Берасцень, які ў момант прэзідэнцкай кампаніі ўзначальваў пінскую выбарчую камісію, і кіраўнік мясцовай міліцыі Дзмітрый Каравякоўскі. На якую публікацыю ў сеціве пакрыўдзіліся чыноўнікі, актывіст пакуль не ведае.

Дзмітрый Кудранок адзначыў, што гэтая сітуацыя толькі ўзмацняе яго ўпэўненасць у  правільнасці дзеянняў:

– Я абсалютна спакойна да гэтага стаўлюся. Калі так адбываецца, значыць, усё тое што я рабіў, я рабіў правільна. Рана ці позна ўсё стане на свае месцы. Усе тыя, хто прымаў удзел у рэпрэсіях, яны ўсё роўна будуць адказваць. Гэта мусіць ведаць і Каравякоўскі, і работнікі гарвыканкама.

23 лютага на кватэры актывіста адбыўся вобшук, доступ міліцыянтам далі бацькі. Сам Кудранок зараз знаходзіцца па-за межамі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя