Стала вядома, за што звольнілі дырэктарку музея Янкі Купалы



Дырэктарку музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч звольнілі, бо яна адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў па надуманых „палітычных” прычынах. Пра гэта піша reform.by.

Мяркуецца, што на рашэнне пра звальненне магло паўплываць і тое, што яе нявесткай з’яўляецца журналістка Наталля Лубнеўская, лаўрэатка прэміі Free Media Awards. У 2020-м Лубнеўскую падчас параніў сілавік, стрэліўшы з адлегласці 10 метраў, хаця яна была абазначаная як журналістка.

Як стала вядома раней, Ляшковіч звольнілі 4 студзеня. На пасадзе дырэктаркі музея яна працавала з 2007 года.

Ляшковіч — лаўрэатка шматлікіх дзяржаўных узнагарод: медаль Францішка Скарыны ў 2013-м, падзяка прэзідэнта краіны ў 2016-м, нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, „Чалавек года ў сферы культуры” ў 2017-м.