Сталічнае свята фантанаў



У Менску перад Вялікім тэатрам оперы і балета адбылася ўрачыстая цырымонія запуску фантанаў. Адначасова ўключыліся 34 сталічныя фантаны. Перад гэтым адбыўся канцэрт, які распачаў вядучы ў форме паліцэйскага-гарадовага. Не ўсе менчукі ўспрынялі цырымонію адназначна – прынамсі, на тле палітычных рэпрэсій, эканамічных нястачаў ды беспрацоўя.

Наш карэспандэнт сустрэў непадалёк палітыка і паэта Уладзіміра Някляева:

– Фантан фантазій у сённяшнага кіраўніцтва. Некалі было такое прыслоўе. Калі чалавек нёс абы што, казаў не тое і не туды, яму казалі: заткні фантан! Ну дык вось, пара заткнуць фантан, кінуць гэтую татальную ману, гаварыць з людзьмі па праўдзе, не паказваць ім гэтыя манілаўскія штучкі ўсялякія. А думаць, як ратаваць краіну, каб будаваць прыстойную будучыню, якую гэты народ заслужыў.

Свята фантанаў ля Вялікага тэатра оперы і балета адбылося ў чацвёрты раз запар.

Зрэшты, атмасфера свята – у гукавым малюнку свята, што ніжэй.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара