Станіслава Шушкевіча выпісалі з рэанімацыі



„Ён яшчэ даволі слабы. Як кажуць, ляжачы хворы. Цяпер яму патрэбна сацыяльная рэабілітацыя. Хаця, безумоўна, пасля лякарні яго стан палепшыўся”, — распавяла жонка Шушкевіча „Народнай Волі”.

Днямі экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне лечкамісіі ў Ждановічах. Яго здароўе пагоршылася праз наступствы COVID-19.

Шушкевіч падхапіў „карону” у канцы лютага, хаця вельмі засцерагаўся, каб не захварэць. У яго была тэмпература, да яго выклікалі „хуткую”, забралі ў лякарню. Тады першы кіраўнік незалежнай Беларусі хутка вярнуўся дадому, а прыкладна тыдзень таму ізноў стаў адчуваць сябе дрэнна.