Станіславу Рачкелю зрабілі асабісты дагляд на мяжы



Гарадзенскага грамадскага актывіста Станіслава Рачкеля пратрымалі некалькі гадзін на ўездзе ў Беларусь. На пункце пропуску Брузгі маладзёну ўчынілі асабісты дагляд са складаннем пратаколу. Маладзён лічыць, што гэты агляд на мяжы быў зроблены адмыслова, каб аказаць на яго псіхалагічны ціск:

– Я магу звязаць гэта са сваёй папярэдняй дзейнасцю. Магу таксама звязаць з тым, што набліжаюцца выбары, проста спрабуюць зачысціць поле. Але яшчэ ёсць такі варыянт, што гэта некаторыя сілы спрабуюць ускладніць для Лукашэнкі сітуацыю, каб звузіць магчымасці для манеўраў паміж Еўропай і Расеяй.

Для Станіслава Рачкеля, грамадскага актывіста з Гародні, гэта ўжо не першы псіхалагічны ціск, які быў аказаны на яго напрацягу году. У траўні 2014 году яго разам з сябрам суддзя Алена Тоўсцік-Самойла  засудзіла нібыта за дробнае хуліганства да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Беларускае Радыё Рацыя