Старшыня РЭПу Генадзь Фядыніч: Сайт прафсаюзу заблакавалі незаконна



Ўжо трэці месяц заблакаваны сайт прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці, хаця арганізацыя афіцыйна зарэгістравана і працуе легальна.

Генадзь Фядыніч

Як кажа намеснік старшыні РЭПу Генадзь Фядыніч, „зараз мы вымушаны звярнуцца ў міністэрства інфармацыі з запытам, хто і чаму, на якой падставе зрабіў гэтую блакіроўку”.

„Да нас звяртаюцца шмат сябраў прафсаюзу, і яны не могуць зайсці на сайт. А мы, безумоўна не можам распавесці, чым сёння займаецца цэнтральны офіс, чым рэгіёны. І ці жыве прафсаюз яны пытаюцца, ці не? Таму, скажу шчыра, мы будзем прыкладаць усе намаганні. Калі не дамо рады разблакаваць, то будзем рабіць нешта іншае, каб сайт працаваў”.

Тым больш, што зараз існуе шмат тэхнічных магчымасцяў, як абысці такія блакіроўкі, — кажа Генадзь Фядыніч.

Беларускае Радыё Рацыя