Стартуе алімпіяда па інтэрнэт-бяспецы для школьніц



Менскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Акадэмія крэатыўных тэхналогій IT Princess і асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” аб’явілі пра старт ІІІ адкрытай гарадской Алімпіяды па інтэрнэт-бяспецы для дзяўчынак #GirlSafety.

Інтэрнэт-праект разлічаны на школьніц чацвёртых — дзявятых класаў устаноў адукацыі Менска і Менскага раёна.

Падаць электронную заяўку на ўдзел у Інтэрнэт-Алімпіядзе можна да 20 верасня. Азнаеміцца з Палажэннем і ўмовамі правядзення конкурсу можна па спасылцы.

Алімпіяда праводзіцца ў мэтах развіцця ў навучэнцаў навыкаў бяспечных паводзін і бяспечнай камунікацыі ў інтэрнэце, фарміравання і пашырэння інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў, папулярызацыі дыстанцыйных формаў навучання.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў лістападзе бягучага года.

zviazda.by